Смак роднай мовы

КОЖНАЯ ПЯТНIЦА - БЕЛАРУСКАМОУНАЯ

04.04.2022
ВIТАЕМ ВАС, ПАВАЖАНЫЯ  БАЦЬКI!

Усiм нам трэба шмат чаго ведаць: ведаць сваю мову і іншыя мовы, ведаць казкі свае і казкі іншых народаў, ведаць танцы свае і танцы іншых народаў.

У першую чаргу кожны человек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, як святкавалі спрадвеку святы ў нашым краі.

А як нам лепш вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба слухаць радыёперадачы і глядзець тэлеперадачы на беларускай мове. А таксама вучыць размаўляць на роднай мове сваіх дзяцей. Трэба чытаць ім казкі і вершы на беларускай мове. Трэба глядзець з імі разам беларускую калыханку.

Мы павінны вучыць сваіх дзяцей разумець і любіць сваю родную мову!

“Сцяжынка” / Л.С. Марціновіч

 
КОЖНУЮ ПЯТНIЦУ ЗАКЛІКАЕМ ВЫХАВАЦЕЛЕЙ, ДЗЯЦЕЙ І БАЦЬКОЎ РАЗМАЎЛЯЦЬ УСIМ РАЗАМ ПА-БЕЛАРУСКУ!

     Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

     Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць! Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, здрастуйце, добрага здаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай(-ае) раніцы,добрага ранку, дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі).

Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

 

 

свернуть

Беларуская народная казка "ПЫХ"

 

        Дзень роднай мовы быў абвешчаны рашэннем ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. 21 лютага 2022 года да Дня роднай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі былі арганізаваны чэленджы "Я мову родную люблю", распрацаваны коміксы для выхаванцаў, арганізаваны гульні і драматызацыі казак. Выхаванцы старэйшых груп дзiцячага сада № 29 г. Маладзечна прадэманстравалi свае веды беларускага маўлення ў iнсцынiроуцы беларускай народнай казкi «Пых». Да Дня роднай мовы выхаванцы, бацькi i педагогi рыхтавалі тэатралiзаваныя касцюмы для сваiх герояў казкi. Дзецi з вялiкай павагай i цiкавасцю агучвалi ролi на беларускай мове. Усе ўдзельнiкi атрымалi шмат станоўчых эмоцый.

 

 

свернуть

Беларуская мова ў мульціплікацыйных фільмах для дзяцей

18.02.2022

 Беларуская мова маленькiм гледачам з дапамогай мульціплікацыйных фільмаў

 
свернуть

Аб пісьменніках-дзецям

Беларускія пісьменнікі-дзецям

    Паважаныя дарослыя! Прапануем Вам разам з дзецьмі пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, якія зацікавяць як дарослых, так і малых. Спадзяёмся, што знаёмства з новымі літаратурнымі імёнамі стане для Вас сапраўдным адкрыццем і цікавым сумесным заняткам для ўсёй сям'і. Будзем вельмі рады, калі інтарэс дзіцяці да кнігі дапаможа адчыніць дзверы ў літаратурную спадчыну Беларусі, а бібліятэка стане любім месцам маленькага чытача.
 
свернуть

Чэлендж "Беларуская мова у вершах"

17.02.2022

 

Паважаныя гледачы! Да Мiжнароднага Дню роднай мовы нашы дзецi i нашы дарослыя - бацькi, педагогi, падрыхтавалi цiкавыя чэленджы. Прыемнага прагляду!

 

 

свернуть

Web-квэст "Ехаў казачнік Бай"

17.02.2022

Web-квэст "Ехаў казачнік Бай"

Паважаныя дзеці і дарослыя, запрашаем Вас прыняць удзел у літаратурным квэсці!

Перайсці на старонку web-квэсту

свернуть

Анлайн-апытальнiк "Па слядах беларускiх казак". 

04.02.2024

 

Калі шануеш тую мову, якую продкі збераглі, скажы на ёй такія словы, каб у вяках яны жылі.

Паважаныя бацькi!  Вашай увазе прапанаваны відэаказкі на беларускай мове для сумеснага сямейнага прагляду. Падзяліцеся з намі вынікамі вашых праглядаў. Для нас гэта важна! Бо ўвесь відэаматэрыял для вас стваралі нашы педагогі г. Маладзечна

АНЛАЙН-АПЫТАЛЬНIК "Па слядах беларускiх казак"

 

 

свернуть

Краiна казак

08.02.2022

 

 

Зайчыкі

 

 

Лісічка і зайчык

 

 

Ня сілаю, а розумам

 

 

Коцік і пеўнік

 

 

Як птушкі гнёзды будавалі

 

 

Як курачка пеўніка ратавала

 

Гушкі, гушкі, прыляцелі птушкі...

 

Каток — залаты лабок

 

 

Баран — бок абадран

свернуть

СУСТРЭЧА З КАЗКАЙ

03.02.2022

Уважаемые родители!

Вашему вниманию предлагаем видеосказки для совместного просмотра с детьми.

1.  "Козлята и волк"

2. "Репка"

3. "Дзiцячыя"

4."Ровар, намет, сякера"

5. "Коцiк Петрык"

6. ДЗЕДАВА РУКАВІЧКА

 

7. КУРАЧКА РАБКА

8. Тэатр на талерках па беларускай народнай казцы "Коцiк, пеунiк i лiсiца"

9. Жавароначкi, прыляцiце

10. Беларуская народная казка "Як курачка пеунiка ратавала"

11. Казка "Церамок": слухай, расказвай, гуляй

12. Казка "Калабок"

13. Ездзiць вясна, ездзiць

14. Беларуская народная пацешка " Бычок"

15. Беларуская народная казка "Iграу я на дудцы"

16. Беларуская народная казка "Верабей i Мыш"

17. Зайкава хатка

18. Як кот звяроў напалохаў

https://drive.google.com/file/d/1uMJcTjuQbetSMbV2rDJ5ntDPO2Pm84t2/view?usp=sharing

свернуть

Для Вас, паважаныя бацькі!

15.02.2022

 ФЛАЕР  "Для Вас, паважаныя бацькі!"  

 

Гульні для дарослых http://www.soch-7.by/belarus/pravapis-nekatoryx-spaluchennya%d1%9e-zychnyx-i-galosnyx-u-zapazychanyx-slovax/ 

Далучайцеся да нас!

Размаўляем па-беларуску

свернуть

АРГАНІЗАЦЫЯ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ З БАЦЬКАМІ ВЫХАВАНЦАЎ ПАДЧАС АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

08.02.2022

АРГАНІЗАЦЫЯ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ З БАЦЬКАМІ ВЫХАВАНЦАЎ
ПАДЧАС АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

 

https://drive.google.com/file/d/1Wfjc2KPEwpmmuJ_cVStBTu06ikjkA-pD/view?usp=sharing

свернуть

Расфарбоўкі

16.02.2022

Беларускамоуны дзень у садку

10.02.2022

Беларускамоўны дзень у садку.

Фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай дазваляе беларускамоўны дзень, які ў нашай дашкольнай установе арганізуецца кожны пятнiцу. 

Просім вас у гэты дзень размаўляць з дзецьмі і дарослымі на беларускай мове!!!

Кожны чалавек  ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага  узросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні. Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай у асноўным па крытэрыі ідэнтыфікацыі, Н.С.Старжынская сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць  мэтанакіраванае навучанне дзяцей  беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

свернуть

Метадычная скарбонка

15.02.2022

спасылка: Канспекты заняткаў па выхаванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору

спасылка: Вершы для расказвання на святах

спасылка: Вучысь гаварыць 

1. спасылка: "ПРЫКМЕТЫ ВОСЕНІ". Канспект занятка ў старэйшай групе па адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін".

2. спасылка: "ХТО ГУЛЯЦЬ ХОЧА?" Канспект занятка  ў старэйшай групе па адукацыйнай вобласцi «Развiцце маулення i культура мауленчых зносiн»

3. спасылка:  Тэматычны КВЗ  да Дня роднай мовы-21 лютага 

для педагогаў дашкольнай адукацыi: “Нам засталася спадчына” 

Падрыхтавалi: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Пляўго Дзiяна Рычардаўна, выхавацель першай квалiфiкацыйнай катэгорыi Яращэвiч Вольга Уладзiмiрауна.

4. спасылка:  Літаратурная віктарына   «Мой родны кут!»   для дзяцей сярэдняй групы

 

свернуть

Интерактивные игры

12.02.2022

 Интерактивная игра  Народные праздники Беларуси 

Интерактивная викторина      "Знаменитые имена Беларуси" 

Интерактивная игра  Мой город-моя гордость  

Кластер Природные символы Беларуси

Интерактивный плакат Областные центры Беларуси. Достопримечательности  

Кроссенс  Белорусские народные праздники  

Скрайбинг  Молодечно 

Таймлайн  Белорусский народный календарь 

Интерактивная игра Падарожжа у свет роднай мовы

Интерактивная игра Мэбля 

Интерактивная игра Адзенне i абутак

Интерактивная игра  Посуд 

Інтэрактыўная віктарына  Беларуская скарбонка.

свернуть

Картатэка рухомых беларускiх гульняу

09.02.2022

Виртуальные экскурсии по Беларуси

03.02.2022

Предлагаем Вам совершить виртуальное путешествие по интересным маршрутам нашей родной Беларуси:

Виртуальный тур по Несвижскому замку http://diz-by.com/panogallery.html/belarus/nesvizh.html

Виртуальный тур по Дворцу Республики http://palace.by/virtual_tour/

Виртуальные туры по Беларуси http://belarus360.by

Глобус Беларуси http://globus.tut.by

Виртуальный тур по усадьбе Чапских. Прилуки http://belarus360.by/usadba-chapskikh-priluki/

Виртуальный тур по Кревскому замку http://belarus360.by/razvaliny-zamka-krevo/

Виртуальный тур по замковому комплекус "Мир" http://mirzamak.by

Виртуальный тур по Чернобылю и Припяти http://3dmap.by/panorams/chernobyl/hight/

Виртуальный тур по культурно-спортивному комплексу "Минск-Арена"http://minskarena.by

Усадьба Любанских в Лошицком парке. Минск http://belarus360.by/usadba-lyubanskikh-v-loshickom-parke-minsk/

Виртуальный тур по Гольшанскому замку https://agrocomfort.by/content/3dtours/zamok_golshany.html

Усадьба Друцких-Любецких. Новое поле http://belarus360.by/usadba-druckikh-lyubeckikh-novoe-pole/

Виртуальный тур по дворцу Монюшко-Ваньковичей. Смиловичи http://belarus360.by/dvorec-monyushko-vankovichey-smilovichy/

Виртуальный тур по национальной библиотеке Республики Беларусь http://diz-by.com/panogallery/minsk-city/nacionalnaya-biblioteka-belarusi.html

Виртуальный тур по часовне-усыпальнице Вишневских. Мал.Борздынь http://belarus360.by/chasovnya-usypalnica-vishnevskikh-borzdyn/

Белорусский государственный музей народной культуры и быта "Строчицы"https://belkraj.by/landmarks/strochicy-muzey-narodnoy-arhitektury-i-byta

Виртуальный тур по музею Ружанского дворцового комплекса Сапегов. Ружаны http://belarus360.by/museum-rujanski-dvorcovi-kompleks-sapegov-rujani/

Музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий "Дудутки" http://dudutki.by

Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа http://yakubkolas.by

Музей Марка Шагала http://museums.by/muzei/muzei-g-vitebska-i-vitebskoy-oblasti/dom-muzey-marka-shagala/

Дом-музей Элизы Ожешко http://hi360v.com/ru/360pano/34-360/88-ozheshko

Дом-музей Адама Мицкевича http://museums.by/muzei/muzei-g-grodno-i-grodnenskoy-oblasti/dom-muzey-adama-mitskevicha/

Национальный художественный музей Республики Беларусь http://museums.by/muzei/muzei-g-minska-i-minskoy-oblasti/natsionalnyy-khudozhestvennyy-muzey- respubliki-belarus/

Художественная галерея "Беларт" http://bel-art.by

Галерея мастацтва http://artgallery.by

БЕЛАРУСЬ В ФОТОГРАФИЯХ:

Наша Беларусь http://www.fotobel.by

свернуть

Прыказкі і прымаўкі аб Беларусi

 

Прыказкі і прымаўкі

   Аб Радзіме

 

У сваім краі, як у раі.

Свая хатка, як родная матка.

Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

Свая старана не бывае халадна.

Кожная птушка свае гняздо любіць.

Усюды добра, а дома лепей.

У чужой старонцы не так свеціць і сонца.

Радзіма любая, што маці родная.

Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай.

Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.

Дома і салома ядома.

Кожны кулік жыве, дзе прывык.

На чужыне і камар гіне.

Аб маці

Пры сонейку цёпла, пры маці добра.

Матчыны рукі заўсёды мяккія.

У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.

Птушка рада вясне, а дзіця маці.

Шануй маці з бацькам: другіх не знойдзеш.

Маміна крыло і ў дарозе цёплае.

Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.

Аб сяброўстве

Сябра за грошы не купіш.

Лёгка пасварыцца, цяжэй памірыцца.

Чалавек без сябра, што яда без солі.

Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка.

Як ты да людзей, так і людзі да цябе.

Сам сябе губіць, хто іншых не любіць.

Не той сябра, хто мёдам мажа, а хто праўду кажа.

Аб працы

Не чакай з неба дараванага хлеба.

Трэба нахіліцца, каб вады напіцца.

Не капаўшы студні, вады не піці.

Хто з моладу не працуе, той пад старасць жабруе.

Гультай і сядзець стамляецца.

Вочы страшацца, а рукі зробяць.

Дзе няма ахвоты, там няма работы.

З адкладу няма ладу.

Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – там пуста.

Якая справа, такая і слава.

Работа – не забота: забота, калі няма работы.

На свеце як бывае? Хто працуе, той і мае.

Той харош, хто да справы гож.

За што добра бярэшся, канца даб’ешся.

Рання птушка зярняткі клюе, а позняя – вочкі трэ.

Працуй да поту – з’ясі ў ахвоту.

Аб чалавечых якасцях

Адзін раз зманіш – другі не павераць.

Даражэйша не сняданне, а прывітанне.

На добрае пытанне добрае і апавяданне.

Добрае слова не забываецца.

Слоўка, як птушка: выпусціў – не вернеш.

Пяць разоў падумаў, адзін скажы.

Ласкавае слова, як сонейка грэе.

Тады слова серабро, калі справа – золата.

Як гукаюць, так і адгукаецца.

Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць.

Не вугламі хата слаўная, а пірагамі.

Скоры паспех людзям на смех.

З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.

Добраму чалавечку добра і ў запечку.

З ліхім чалавекам і гадзіна векам.

Загадкі

Пра ката

□Я ўмею чыста мыццы

Не вадоў, а язычком.

Мяў! Мне часта сніцца

Сподак з цеплым малачком.

 

□Памяркуйце, дзеці, самі:

Хто ёсць дома ў вас з вусамі?

Малады яшчэ, дарэчы,

А ляжыць усе на печы?

   

□Махнаценькі, вусаценькі

   Малако п’е,

   “Мур -мур”, пяе

Пра мышку

■ Маленькі рост,

Доўгі хвост,

Шэранькая шубка,

Востранькія зубкі.

 

□Маленькія лапкі,

На лапках царапкі,

Ціхенька ступае,

Мышак пужае.

 

□Мордачка вусатая,

Шубка паласатая.

Лапкай умываецца,

А з вадой не знаецца.

 

□ Хто зяленымі вачамі

Грозна блюкае начамі,

Мае пухленькіе лапкі,

Мае кіпцікі-царапкі,

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышках наганяе?

 

■Пад падлогай жыве,

Пагрызе ўсе крошкі,

Баіцца кошкі

 

Пра пеўня (курыцу)

■ Хвост з узорамі,

Боты са шпорамі.

“Ку-ка-рэ-ку” пяе,

Ранней за ўсіх устае.

 

■ Не яздок, а са шпорамі,

Не вартаўнік, а ўсіх будзіць.

 

■ Раздвоена бародка,

Вяльможная паходка,

Ідзе – як цар да трона,

На галаве – карона.

 

■ Ходзіць цар па градзе,

Носіць блін у барадзе.

 

■ Вартаўніком не служу,

А ўсіх рана буджу.

 

■ Што за кавалер, каторы

Мае рыцарскія шпоры,

Носіць на хвасце вяселку,

Падымае ўсіх на золку?

 

■ “Ко-ко-ко” – пяе,

Дзетак заве.

 

Пра гусю

■ Важна ход

Мае ногі, як лапаты,

На дзяцей шыпіць так строга,

Есць траву пляскатым рогам.

 

■ Цэлы дзень у вадзе купаецца,

А на бераг выходзіць сухім.

Без гадзініка жыве,

А ў пару заўжды ўстае,

Галасіста ен спявае,

Нас прачнуцца заклікае.

 

■ Хоць гадзініка не мае,

Усіх разбудзіць – справу знае.

 

■ Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах –

Гадзінніка не мае,

А час знае.

 

■ Не мэкае, не бэкае,

На плоце кукарэкае.

 

■ Усіх буджу,

Хоць без гадзінніка хаджу.

 

■ Ходзіць па двары,

На нагах кіпцюры,

Белае каменне нясе.

                    (Курыца)

 

■ Па двары ходзіць,

За сабою куранят водзіць.

 

■ Шыпіць, гагоча

Ушчыпнуць мяне хоча,

Я іду, не баюсь,

Хто гэта?...

 

■ Жоўгую шыю выгінае,

Шыпіць, гагоча, дзяцей пужае.

 

Пра індыка

■ Ходзіць па двары,                             ■ Ходзіць па двары                                

Балбоча,                                                  Надзьмуты стары,

Ніхто з ім сябраваць                            Сярдзіта балбоча,

Не хоча.                                                  Дзяўбнуць мяне хоча.

 

Пра карову

■ Мычыць: “Му-у!                               ■ Рагатая, бадатая,

Малака каму?”                                           Крычыць: “М-э-э!”

 

■ Галодная раве, сытая жуе,                ■ І свае дзіця не забыла,

Усім дзецям малакае дае.                         І чужых малаком накарміла.

 

■ Вілы вострыя на лбе,                         ■ Двума бадаецца,

Цэлы дзень траву скубе,                          Чатырма ходзіць,

Прыйдзе з пашу вечарком,                      Адным мух гоніць.

Пачастуе малачком.

Пра казу

■ З барадою, а не дзед,                            ■ Дояць, а не карова

З рагамі, а не бык,                                        Лыкі дзярэ,

Малако дае.                                                А лапці не пляце.

 

Пра каня

■ Вельмі дужы, працавіты,                       ■ Хаця я не машына,

Ен прыгожы, самавіты.                                 Ды пракачу цябе,

Возіць сена, возіць дровы,                            Як сядзеш на мяне.

Плуг цягаць штодня гатовы.

 

Пра авечак

■ Шчыплюць траўку каля рэчкі           ■ Восень ці лета, зіма ці весна

У цеплых кажухах…                                Ніколі кажух не здымае яна.

 

■ Крычыць: “Б-э-э!”                              ■ Хто ні ў жару, ні ў сцюжу

Воўну дае, траўку скубе.                          Кажух не здымае?

 

■ Ці то ў будні, ці то ў святы

                                 Носіць свій кажух багаты.

                                 А яна ж яго не шыла

                                 І за грошы не купіла.

 

Пра свінню

■ Нос пятачком, хвост кручком               ■ Хто не хворы,

Нічога не баліць, а ўсе стогне.                    А ўсе стоне?

 

■ Чок-чок, пятачок,

     Ззаду маленькі кручок,

                                         Паміж імі спінка,

                                         А на ёй шчацінка.

 

Пра сабаку

■ З чалавекам ен сябруе,                           ■ Хату вартуе,

Ноччу двор яго вяртуе,                               Жыве пад ганкам,

Служыць шчыра, небарака,                        Хвост абаранкам.

Хоць і кажуць: “Злы…”.

 

Пра крата

■ Кліч – не кліч,                                        ■ Што за горкі на градзе?

Маўчыць зацята,                                        Працаўнік заўзяты дзе?

Як пяску набраўшы ў рот:                       - Пад зямлёй жыве і ходзіць,

Многа спраў –                                            Ежу там сабе знаходзійь

Будуе хату                                                   Ен свідруе агарод,

Пад зямлёю чорны…                                  А завецца проста…

 

■ Пад зямлёй будуе дом

   І вядзе тунэлі.

   Невідушчым маўчуном

   Ен жыве век цэлы.

Пра лісу

■ У рыжай разбойніцы                         ■ Рыжая дзяўчына

Хвост, як мятла.                                     Залезла ноччу ў двор.

Ад кары ўцякае –                                       Курэй пералічыла

Сляды замятае.                                           І усіх панесла ў бор.

 

■ Што за гаспадыня                               ■ Яна ў бары

Ходзіць каля гаю,                                      Жыве ў нары,

Залатое футра                                             Яркая рыжуха,

Па зямлі цягае?                                          Здатная хітруха.

 

■ Жыве ў норах хітры песік,                ■ Рыжая з пушыстым хвастом

Поўсць рудая, чорны носік.                  Жыве ў лесе пад кустом.

Памяло цягае ўслед,

Замятаючы ім сляд.

 

Пра зайца

■ Скача ён хутка і лоўка                         ■ Даўгавухі і касы,

Па лесе, па полі, як мячык.                      Скача без аглядкі

Імчыць, уцякае ад воўка                           Ад ваўкоў і ад лісы.

Спуджаны шэранькі…                             Хто знайшоў адгадку?

 

■ Сонца летняе пячэ,                              ■ Улетку шэранькі,

Альбо дождж маросіць,                           Узімку беленькі,

Футра шэрае яшчэ                                     Доўгія вушы мае,

Ён па лесе носіць.                                      Хутка ў лес уцякае.

Ледзь прыблізіцца зіма

Футра шэрага няма.

Белае надзене.

 

Пра вавёрку

■ Яшчэ загадка:                                          ■ Я рухавы звярок,

У дрэве хатка,                                                  Заўжды весела мне.

Арэшкаў горка,                                               Мая хатка - дупло

Гаспадыня…                                                    На высокай сасне.

 

■ Шмат клопату ў жывелы гэтай:             ■ Невялічкі, рыжаваты,

З грыбоў запасы робіць летам,                     А хвост доўгі і калматы.

Арэхаў многа назбірае,                                  На дрэве жыве,

А потым у дупло схавае.                                Шышкі грызе.

 

■ Ой, як спрытна, нібы мячык,                  ■ Працаўніца шчыравала,

Скача з елак на дубы.                                 Мех арэхаў назбірала.

Сушыць ягады, грыбы.                               І грыбоў шмат насушыла,

Спелы ёй арэх трапляе –                                Спелых шышак нанасіла,

У таемны склад схавае.                                  Прыхавала ўсё ў дупло,

На зіму, каб мець запас,                                 Каб зімой

Трэба дбаць ёй у летні час.                           На стол было.

 

■ У дупле жыве                                           ■ Запасла арэхаў горку

Ды арэшкі грызе.                                             На зіму сабе…

 

Пра ваўка

■ Па палях, па лясах,                                 ■ Хто зімой, халоднай

Драпежнік блукае,                                      Блукае злы, галодны?

Здабычу шукае,

Зубамі шчоўк! Хто гэта?

 

Пра мядзведзя

 

■ Ён прысмакаў з’ў нямала,                       ■ Што за гаспадар лясны

А калі харчоў не стала,                                  Спіць пад снегам да вясны

Лапу смокчучы, заснуў,                                 Ну, а летам да калод

Ледзьве не праспаў вясну.                             Ходзіць красці чужы мед?

 

■ У лесе, пушчы не спаткаешь                 ■ Не замерзае на марозе

Яго завейнаю зімой,                                   У добра зладжанай бярлозе

Бо ён салодка спачывае                             Але прыгрэе сонца ледзь -

Пад белай коўдрай снегавой.                        І прачынаецца…

Пра пчол

■ Наведваю, дзеткі,                                   ■ Па кветках мы лятаем,

Я розныя кветкі,                                        Яе прыкмячаем.

Збіраю нектар.                                              Хто гэта -

Прыроднвй аптэкі                                        Успомніце лепей

Найлепшыя лекі –                                        За чаем

Салодкі мой дар.

 

■ Малыя малышачкі

Носяць мед на вышачкі.

 

Пра жабу

■ У зяленым кафтане                                  ■ Скача звярушка,

На зяленым дыване                                         Не рот, а лавушка.

Сядзіць, пазяхае, рот разяўляе,                    Пападуць у лавушку

Камароў глытае.                                              І камар і мушка.

 

■ Пасля дожджыку у чацвер                        ■ Крычыць “ква-ква” -

З лужы вылез страшны звер.                        Вялікая галава.

- Ква-ква-ква! – усіхх спужаў бы.

Калі б мы не зналі…

 

Пра муху

■ Цэлы дзень лятае,                                        ■ Хто над намі

Усім назаляе.                                                    Дагары нагамі?

 

■ Акрабатка над намі,                                     ■ Што за птушка хатняя

Па раўнюткай столі                                         Гэткая нахабная:

Ходзіць дагары нагамі                                    Нават не баіцца

І не зваліцца ніколі.                                         Вам на нос садзіцца?

 

Пра камара

■ Доўгі насок,                                                  ■ Ля ракі жыве званар,

Тонкі галасок,                                                  Ён балотны гаспадар.

Хто яго заб’е,                                                   Даўганосы, даўганогі,

Той сваю кровь пралье.                                  Голас тонкі, а сам строгі.

 

Пра вераб’я

■ Шэранькая птушка                                      ■ Чык-чырык!

Па двары шнырае,                                           Да зярнятак прыг!

Крошкі збірае,                                                  Дзяўбі хутчэй,

“Чык-чырык”, спявае.                                     Шэры…

свернуть

БЕЛАРУСКIЯ САЙТЫ ДЛЯ ДАШКАЛЯТ

Калі шануеш тую мову ,

Якую продкі збераглі,

Скажы на ёй такія словы,

Каб у вяках яны жылі.

                                                            Паважаныя  бацькі!

Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.

"Вясёлка"  - часопiс для дзяцей i iх бацькоў 

http://www.veselka.by/

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by/?page_id=4543

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

http://kazki.unicef.by/

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Казкi беларускiя  

Вось што гавораць пра сайт яго распрацоўшчыкi:

"Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі.  Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"

 http://kazki.by/

свернуть